Першая дыяцэзіяльная сустрэча Легіёна Марыі адбылася ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску

Упершыню ў гiсторыi Вiцебскай дыяцэзii, з нагоды святкавання 100-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ адбылася сустрэча Легіёна Марыi на дыяцэзiяльным узроўнi. На сустрэчу прыбылі легiянеры з трох супольнасцей (парафiя Святой Тройцы з Глыбокага, парафiя св. Барбары i катэдральная парафiя Езуса Мiласэрнага).

Распачалося cпатканне Крыжовым шляхам, дзе малiлiся па чарзе разам з дзецьмі катэдральнай парафii як за саміх легiянераў, так і ў інтэнцыях аб новых паклiканнях, за хворых людзей, асаблiва за тых, хто хварэе на каранавiрус.

Iнiцыятарамі сустрэчы былі святары катэдральнай парафii. Святую Iмшу ўзначалiў біскуп Алег Буткевіч. У сваёй прамове ён падкрэсліў неабходнасць мiсii, якую ў сваiх парафiях выконвае супольнасць «Легiёна Марыi».

Кс. канонiк Валерый Орсiк прамовiў канферэнцыю на тэму энцыклiкi св Яна Паула ІІ “Evangelium vitae” (Евангелле жыцця), якая была абвешчана 25 сакавіка 1995 г. Асаблiва была засяроджана ўвага на выконваннi Божай волi i прыняцце яе ў сваiм легiянерскiм служэннi. А праца ў групах падрыхтаваная кс. Алегам Зямчонкам дапамагла глыбей спазнаць сучасныя праблемы i плюсы руху «Легiена Марыi» у сваiх супольнасцях.

Прыгожыя сведчаннi i досвед легiянераў з розных куткой нашай дыяцэзii заахвочвае да шчырага i адданага служэння на карысць Паўсюднага Касцёла. Легiянеры чыталi свае ўласныя вершаваныя творы, з задавальненнем дзяліліся ўражаннямi з супольнай сустрэчы i дзякавалi за тое, што яны патрэбныя святарам у сваiм служэннi. Вядома, што апостальскае служэнне легіянераў даволі разнастайнае і патрабуе вялікай ахвярнасці. Яны наведваюць хворых у шпіталях, наведваюцю анкалагічнае аддзяленне, наведваюць састарэлых, дзяцей у дзіцячых дамах і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагаюць у прыбіранні касцёла, а таксама дзеляцца верай з тымі, хто яшчэ не ведае Пана Бога. Кожны тыдзень удзельнікі «Легіёну Марыі» збіраюцца разам са сваім духоўным кіраўніком на супольную малітву.

Перапоўненыя радасцю i вялікай удзячнасцю за перажытую сустрэчу, легіянеры прыйшлі да высновы, што такія сустрэчы аб’ядноўваюць, узбагачаюць духоўна, а таксама дадаюць імпульс на далейшае служэння Богу i людзям. Тады сапраўды адчуваеш сябе Марыйным жаўнерам i памятаеш, што ты не адзiн!

Сустрэча скончылася смачным абедам.

Кс. Алег Зямчонак, тэкст;
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку