Перазагрузка. Пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» пройдзе ў новым фармаце

XXIV пешая пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» стартуе 22 чэрвеня і пройдзе ў новым фармаце. Тэма паломніцтва сёлета — «Перазагрузка». Акрамя песенніка, бэйджа, майкі і хусткі ўдзельнікі пілігрымкі атрымаюць таксама «Дзённік пілігрыма», у які ўваходзіць інфармацыя аб трасе і дзевяць тэм — па ліку дзён у шляху.

Пілігрымка ў 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў Панны Марыі будзе абапірацца на малітве Ружанца і на Святым Пісанні, паколькі ў 2017 годзе адзначаецца таксама 500-годдзе першай Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам. У тэмах ёсць таксама практычныя заданні.

Яшчэ адна навінка — заняткі ў групах і ранішнія хвалы (нешпары). У цэлым, паломніцтва, якое грунтуецца на медытацыі над Святым Пісаннем праз Ружанец, будзе выглядаць як 9-дзённая навэнна да Маці Божай Будслаўскай.

Рэгістрацыя ў паломніцтва будзе доўжыцца да 10 чэрвеня, але ў крайнім выпадку можна зарэгістравацца аж да выхаду пілігрымкі. Ахвяраванне за ўдзел складзе 30 рублёў з Баранавічаў і 20 рублёў з Івянца, аднак калі хто-небудзь не мае магчымасці заплаціць, яго ўсё роўна прымуць у паломніцтва.

Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах:

+375 29 709 00 93 — кс. Павел Рудзьман

+375 29 523 51 53 — кс. Павел Ярашэвіч

для друку для друку