Пераможцам Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Лынтупская парафія

З 8 па 11 жніўня ў Оршы праходзіла чацвёртая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сёлетняй сустрэчы была «Касцёл — гэта сям’я».

Адкрыў чарговую дыяцэзіяльную парафіяду біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэтым годзе прымалі ўдзел дзеці і моладзь з 7 парафій: Верхнядзвінска, Глыбокага, Лынтупаў, Віцебска (катэдра), Пагошчы, Лучая, Варапаева.

На працягу чатырох дзён удзельнікі паказвалі свае здольнасці. У намінацыі “Тэатр” журы ацэньвалі хатнія заданні. За візітную картку, інсцэніроўку “Святая Сям’я ўзорам для нас” і конкурс рэлігійнай песні першае месца атрымала каманда з Лынтупаў. Пераможцам у конкурсе пантамімы стала Глыбокае.

У намінацыі “Святыня” ўзнагароджваліся ўдзельнікі ў двух конкурсах. За малюнак на тэму «Касцёл — гэта сям’я» перамагла Арлоўская Лаліта (Віцебск), а ў ведах па гісторыі Віцебскай дыяцэзіі лепшай была Януль Вольга (Пагошча).

Віцебская катэдральная парафія стала пераможцам па валейболе і футболе.

У агульнай намінацыі «Спорт-тэатр-святыня» першае месца занялі дзеці і моладзь з Лынтупскай парафіі. І ў наступным годзе менавіта яны будуць прадстаўляць Віцебскую дыяцэзію на 31 Міжнарожнай парафіядзе ў Варшаве.

Спіс пераможцаў чацвёртай дыяцэзіяльнай парафіяды ў Оршы

ТЭАТР
Візітная картка парафіі:
1. Лынтупы
2. Глыбокае
3. Пагошча

Конкурс рэлігійнай песні. Марыйная песня:
1. Літвіновіч Дзіяна (Лынтупы)
2. Удзельнікі з Пагошчы
3. Малец Аляксандра і Марыя (Глыбокае)

Інсцэнізацыя: «Святая Сям’я ўзорам для нас».
1. Лынтупы
2. Верхнядзвінск
3. Глыбокае

Пантаміма:
1. Глыбокае
2. Віцебск
3. Лучай

СВЯТЫНЯ
Конкурс мастацкай творчасці (малюнак):
1. Арлоўская Лаліта (Віцебск)
2. Крот Аляксандра (Пагошча)
3. Малец Марыя (Глыбокае)

Конкурс ведаў па гісторыі Віцебскай дыяцэзіі:
1. Януль Вольга (Пагошча)
2. Храпан Анастасія (Пагошча)
3. Малец Аляксандра (Глыбокае)

СПОРТ
Тэніс:
Дзяўчаты:
1. Крот Аляксандра (Пагошча)
2. Кулёнак Меліке (Лучай)
3. Матушэўская Паліна (Лучай)

Хлопцы (катэгорыя В):
1. Кейзік Арцём (Варапаева)
2. Лапкоўскі Павел (Віцебск)
3. Жолуд Дзмітрый (Глыбокае)

Хлопцы (катэгорыя С):
1. Сініца Павел (Лучай)
2. Буханак Мікіта (Варапаева)
3. Ядзяла Арцём (Пагошча)

Плаванне:
Дзяўчаты:
1. Кухальская Марыя (Лучай)
2. Літвіновіч Дзіяна (Лынтупы)
3. Шапуцька Святлана (Пагошча)

Хлопцы (катэгорыя С):
1. Мітуневіч Аляксандр (Лынтупы)
2. Домжа Дзмітрый (Лынтупы)
3. Корсун Аляксандр (Віцебск)

Хлопцы (катэгорыя А):
1. Тышко Антон (Глыбокае)

Скокі ў даўжыню:
Дзяўчаты (катэгорыя А):
1. Малец Аляксандра (Глыбокае)
2. Анкудовіч Вераніка (Лучай)
3. Малец Марыя (Глыбокае)

Дзяўчаты (катэгорыя В):
1. Іваноўская Марыя (Глыбокае)
2. Жук Яна (Варапаева)
3. Барыла Марыя (Глыбокае)

Дзяўчаты (катэгорыя С):
1. Сняжкова Ангеліна (Лынтупы)
2. Гюкша Дзіяна (Лынтупы)
3. Кулько Юлія (Пагошча)

Хлопцы (катэгорыя А):
1. Тышко Антон (Глыбокае)
2. Януль Андрэй (Пагошча)

Хлопцы (катэгорыя В):
1. Рудак Данііл (Глыбокае)
2. Сініца Павел (Лучай)
3. Рудзько Алег (Віцебск)

Хлопцы (катэгорыя С):
1. Зуеў Міхаіл (Пагошча)
2. Янкун Павел (Лынтупы)
3. Руткоўскі Дзяніс (Лынтупы)

Бег 30 метраў:
Дзяўчаты (катэгорыя А):
1. Малец Аляксандра (Глыбокае)
2. Анкудовіч Вераніка (Лучай)
3. Арлоўская Лаліта (Віцебск)

Дзяўчаты (катэгорыя В):
1. Шапуцька Святлана (Пагошча)
2. Жук Яна (Варапаева)
3. Іваноўская Дар’я (Глыбокае)

Дзяўчаты (катэгорыя С):
1. Цюкша Дзіяна (Лынтупы)
2. Сняжкова Ангеліна (Лынтупы)
3. Кулько Юлія (Пагошча)

Бег 60 метраў:
Хлопцы (катэгорыя В):
1. Іваноў Яраслаў (Віцебск)
2. Рудак Данііл (Глыбокае)
3. Тышко Антон (Глыбокае)

Хлопцы (катэгорыя С):
1. Зуеў Міхаіл (Пагошча)
2. Руткоўскі Дзяніс (Лынтупы)
3. Мітуневіч Аляксандр (Лынтупы)

Шашкі:
Хлопцы:
1. Грыбко Ян (Варапаева)
2. Рудзько Алег (Віцебск)
3. Булыня Антон (Віцебск)

Дзяўчаты:
1. Малец Марыя (Глыбокае)
2. Мелешка Валерыя (Верхнядзвінск)
3. Барыла Марыя (Глыбокае)

Футбол:
1. Віцебск
2. Глыбокае
3. Пагошча

Валейбол:
1. Віцебск
2. Глыбокае
3. Пагошча

Па вынікам намінацый «Спорт-тэатр-святыня» былі вызначаны 3 пераможцы:
1 месца — Лынтупы
2 месца — Глыбокае
3 месца — Пагошча

Марына Сінкевіч, тэкст
Дар’я Іваноўская, Марыя Грыцкевіч, фота
Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець у суполцы ДДМ Віцебскай дыяцэзіі ў Кантакце

для друку для друку