Перадапошні дзень пілігрымавання да Росіцы

rosica_17Сёння, 6 жніўня свята Перамянення Пана, але пілігрымы адпачынку не маюць і павінны працягваць свой шлях у Росіцу на ўрачыстасці да благаслаўлёных мучанікаў айцоў-марыянаў Антонія Кашыры і Юрыя Ляшчэвіча.

Таму св. Імшой у мёрскай святыні распачалі свой восьмы для барысаўчан і другі дзень для друйчан. Падчас гаміліі прысутныя пачулі ад святара,што Пан Бог прамаўляе да кожнага з нас праз другога чалавека. Не бойцеся падаць руку незнаёмаму чалавеку, адкрый сваё сэрца для іншага. Памятай, што Бог любіць усіх людзей.

rosica_40

Пасля Эўхарыстыі вырушылі ў шлях спачатку барысаўская калона, праз некаторы час і друйская. Наперадзе шлях да Верхнядзвінска, каля 30 км, спякота і смага, палячае сонца і гарачы асфальт, але кожны паломнік ведае, дзеля чаго ідзе, бо мае сваю пэўную інтэнцыю.

rosica_30

Так як перажываем Год кансэкраванага жыцця, то і ў другі дзень пілігрымкі, словы на гэту тэму пра жыццё ў супольнасці сясцёр –эўхарыстак для пілігрымаў скіравала с. Маргарыта Ларына SJE.

Як і кожны год смачным абедам усіх пілігрымаў сустракаюць і кормяць парафіяне з в. Даўгінава.

Пасля абеду канферэнцыю пра кансэкраваных асобаў, а менавіта пра ордэн айцоў марыянаў прамовіў бр. Ілля Саўчанка МІС.

Вырушыўшы ў далейшы шлях, пра свае пакліканні нам прамовілі: Людміла з Глыбокага пра пакліканне да прафесіі, Аня з Жодзіна пра моладзевы аазіс, Паліна з Жодзіна пра пакліканне да хобі.

Сённяшні дзень падыходзіць да завяршэння, засталіся апошні прыпынак і некалькі кіламетраў да Верхнядзвінска.

IMG_5047

Росіцкі пілігрым, тэкст і фота

для друку для друку