Пажаданні Папы Францішка на Адвэнт: малітва, любоў і радасць

papa pymski“Хрысціянская вера з’яўляецца ні тэорыяй, ні філасофіяй, але сустрэчай з Езусам”, — сказаў Папа Францішак 28 лістапада падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён заклікаў развіваць уважлівасць у малітве, любоў праз учынкі і радасць праслаўлення Бога.

У сваёй гаміліі Папа адзначыў, што ў Адвэнце мы імкнемся, перш за ўсё, да сустрэчы з Езусам. І літургія ў гэты перыяд нагадвае нам пра шматлікія сустрэчы Хрыста: з Маці, св. Янам Хрысціцелем, пастухамі, мудрацамі. Усё гэта сведчыць аб тым, што Адвэнт з’яўляецца часам выхаду ў дарогу на сустрэчу з Панам; гэта не час пасіўнага чакання.

Святы Айцец адзначыў, што хрысціянская любоў патрабуе цярплівасці да “цяжкіх людзей”, у тым ліку членаў сям’і. І мы павінны зрабіць першы крок у бок гэтых асоб, і ён стане крокам да Бога.

“Мы стаім перад дылемай: або аддаліцца, або ісці насустрач Пану. Аб гэтай ласцы мы сёння і просім. (…) Такім чынам, мы сустрэнем Пана і будзем мець выдатны сюрпрыз”, — завяршыў сваю гамілію Святы Айцец.

Ватыканскае радыё

для друку для друку