Павіншуй сваю бабулю з дапамогай паштоўкі ад «Радыё Марыя»!

28 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень бабуль. Гэта добрая нагода даслаць словы падзякі, любові і пяшчоты нашым бабулям. І прапануем гэта зрабіць праз “Паштоўкі Радыё Марыя”!

Як гэта працуе?

Да 25 кастрычніка (уключна) Вы можаце даслаць на пошту “Радыё Марыя”: radiomariaby@gmail.com сваю заяўку, якая павінна ўключаць:

  1. Імя і прозвішча Вашай бабулі.
  2. Паштовы адрас Вашай бабулі.
  3. Ваша імя і кантактны нумар тэлефона для зваротнай сувязі.
  4. Тэкст подпісу, які будзе размешчаны пад фотаздымкам.
  5. Фотаздымак, які будзе размешчаны на фотамагніце.

Каманда “Радыё Марыя» апрацуе ўсе заяўкі і ў выніку падрыхтуе для кожнай бабулі:

  • фотамагніт з Вашым подпісам;
  • паштоўку з віншаваннем;
  • тэкст малітвы за дарослых дзяцей і ўнукаў .

Вечарам 26 кастрычніка ўсе віншаванні будуць адпраўлены бабулям праз Белпошту.

Колькі гэта будзе каштаваць?
Мы будзем удзячныя за кожнае ахвяраванне, якое Вы вырашыце скласці праз сістэму WebPay на нашым сайце www.radiorm.by.
А таксама запрашаем Вас падпісацца на архіў “Радыё Марыя”.
З усімі магчымасцямі падтрымаць развіцце “Радыё Марыя” на Беларусі можна пазнаёміцца ў раздзеле “Ахвяраванні”. Дзякуем!

Маем надзею, што ўжо 28 кастрычніка многія бабулі атрымаюць “Паштоўкі Радыё Марыя” і на іх сэрцах узнікне радасць, а на тварах — усмешка!

Маці Божая, беражы нашых родных!

для друку для друку