- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Паведамленне пра вынікі першага туру ўступнага экзамена ў Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску

[1]18 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамена для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і ў Пінску, паведамляе Catholic.by [2].

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні ў якасці святароў.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў складзе:

З важнай прычыны падчас першага туру адсутнічаў прадстаўнік Пінскай дыяцэзіі, які таксама быў прызначаны ў склад экзаменацыйнай камісіі.

Пасля пісьмовай часткі экзамена кандыдаты сустрэліся з адным з членаў камісіі на кваліфікацыйнай размове.

[3]

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне кожнага дыяцэзіяльнага біскупа, з чыіх дыяцэзій паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы іхняе благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі навучэнцамі семінарыі ў Гродне сталі:

Гродзенская дыяцэзія:

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

Віцебская дыяцэзія:

Новым навучэнцам семінарыі ў Пінску стаў:

Другі тур уступнага экзамену ў Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску адбудзецца 13–14 жніўня па адрасе: г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

Усіх зацікаўленых сардэчна запрашаем на ўступны экзамен у жніўні і просім усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых і святых пакліканняў да святарства.

Аляксандра Шчыглінская, фота