Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна падрыхтоўкі да святарства

25 мая ўвайшоў у сілу Дэкрэт Кангрэгацыі па справах Духавенства, які рэгламентуе парадак падрыхтоўкі да святарскага служэння ў Касцёле на Беларусі і функцыянаванне семінарый.

ПАВЕДАМЛЕННЕ КАНФЕРЭНЦЫІ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі паведамляе, што 15 мая 2018 года Кангрэгацыя па справах Духавенства, кіруючыся распрацаванай Святым Пасадам праграмай падрыхтоўкі святароў Ratio fundamentalis institutionis sacerdotalis прыняла рашэнне адносна падрыхтоўкі святароў у Беларусі.

Згодна з Дэкрэтам Кангрэгацыі, які ўвайшоў у сілу з 25 мая 2018 года:

  1. Ствараецца падрыхтоўчы курс для кандыдатаў да святарства для ўсіх дыяцэзій на Беларусі з сядзібай у г. Мінску;
  2. Гродзенская духоўная семінарыя пераўтвараецца ў Міждыяцэзіяльную Духоўную семінарыю для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзій;
  3. Разам з гэтым у якасці эксперымента на працягу двух акадэмічных гадоў (2018–2019 і 2019–2020) семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў г. Пінску застаецца дыяцэзіяльнай семінарыяй для кандыдатаў да святарства для Пінскай дыяцэзіі.

Такое функцыянаванне семінарый распачынаецца з 2018–2019 акадэмічнага года.

Catholic.by

для друку для друку