- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Патрыярх Канстантынопальскі сустрэнецца з Папам Рымскім

[1]Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І будзе знаходзіцца ў Рыме з 19 па 21 кастрычніка 2020 г. Тут ён сустрэнецца з Папам Францішкам, паінфармаваў праваслаўны сайт orthodoxtimes.com.

20 кастрычніка Барталамей І возьме ўдзел у Мірнай сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю св. Эгідзія, якая сёлета пройдзе на тэму “Ніхто не збаўляецца сам – Мір і братэрства”.

Акрамя таго, 21 кастрычніка ў Папскім універсітэце Антоніянум Патрыярху будзе нададзены тытул ганаровага доктара філасофскіх навук. Мерапрыемства адбудзецца з захаваннем правіл прафілактыкі COVID-19 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры на YouTube.

Сустрэчы Францішка і Барталамея І носяць рэгулярны характар. Праваслаўны іерарх неаднаразова наведваў Ватыкан, Святы Айцец  быў з візітам у рэзідэнцыі Патрыярха Канстантынопальскага. Яны сустракаліся падчас пілігрымкі Пантыфіка ў Святую Зямлю, разам наведвалі бежанцаў на грэчаскім востраве Лесбас. Папярэдні візіт Барталамея І ў Ватыкан прайшоў 17 верасня 2019 г.

Беларуская рэдакцыя [2] Vatican News