Патрыярх Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем

patriarchПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да Пантыфіка з традыцыйным пасхальным прывітаннем “Хрыстос уваскрос!”.

“У гэтыя святыя дні, напоўненыя паўсюднай радасцю, якая зыходзіць ад Уваскрослага Збаўцы, мы пакліканы несці свету Добрую Навіну аб самай важнай падзеі ў гісторыі чалавецтва, даючы сведчанне бліжнім і далёкім аб нязменных ідэалах і каштоўнасцях”, — гаворыцца ў звароце Патрыярха.

“Наш Пан Езус Хрыстус, спазнаўшы крыжовыя пакуты і мучаніцкі скон, перамог смерць і тленне, каб мы хадзілі ў абноўленым жыцці (пар. Рым 6,4), адрадзіліся “да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай” (1 П 1,4) і “каб мелі веру і надзею на Бога” (1 П 1,4)», — напісаў Прадстаяцель. Ён пажадаў Францішку сіл і шчодрай дапамогі Божай у “адказным служэнні”.

Такія ж віншавальныя словы Патрыярх Кірыл накіраваў Вярхоўнаму Патрыярху і Каталікосу ўсіх армян Гарэгіну ІІ, Прымасу Англіканскай Царквы, Архіепіскапу Кентэрберыйскаму Джасціну Уэлбі, а таксама кіраўніку Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі, епіскапу Генрыху Бэдфарду-Штрому.

Ватыканскае радыё

для друку для друку