Адкрываючы працу Усеправаслаўнага Сабору, Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І выказаў “сардэчную ўдзячнасць” Папу Францішку, які 19 чэрвеня, падчас нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, нагадаў вернікам аб гэтай важнай падзеі для Праваслаўнай Царквы.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец заклікаў злучыцца ў малітве за “братоў-праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам, сабраным на Саборы”.
