- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” дзейнічае ў Баранавічах

[1]Яе наведалі ўдзельнікі святкавання 25-гадовага юбілею каталіцкага часопіса “Дыялог”.

Гэты музей Бібліі адкрыўся ў ў Баранавіцкім катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага амаль пяць гадоў таму. Аўтар ідэі і стваральнік гэтай экспазіцыі – брат Карнэлій Консек SVD, вядомы ў Беларусі як фотамайстар і супрацоўнік часопіса “Дыялог”.

У 2014 годзе ён наведаў Святую Зямлю і яму захацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гэтай пілігрымкі. У гэтай экспазіцыі можна пабачыць рэканструкцыі біблейскіх сюжэтаў, мапу магчымага выхаду Маісея з Егіпта, дзесяць Божых запаведзяў на адмысловых каменных скрыжалях.

Калі будзеце ў Баранавічах, абавязкова раім вам наведаць музей Бібліі і пазнаёміцца з гэтай экспазіцыяй.

Зміцер Лупач, тэкст і фота