Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе знаходзіўся з 9 па 12 студзеня 2017 года з візітам у Ватыкане. Сяргей Алейнік прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Падчас яе адбылася кароткая размова беларускага пасла з Пантыфікам, паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У рамках паездкі Сяргей Алейнік сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. Бакі абмеркаванлі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан у маі 2016 г.
Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе таксама правёў сустрэчы з дырэктарам Ватыканскіх музеяў Барбарай Ята і прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні, у рамках якіх былі разгледжаны крокі па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры.
