Пасля 80 год у Ляхавічах адрадзілі гістарычны касцёл

4 верасня ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў тэрыторыю пры нядаўна вернутым касцёле святога Юзафа. З гэтага дня ў парафіі служыць адміністратарам з правамі пробашча кс. Павел Мазан, які дагэтуль больш за год служыў у Гомелі. Такім чынам у Ляхавічах адзначылі 80-годдзе адраджэння гістарычнага касцёла св. Юзафа.

Ляхавіцкая парафія — адна з найстарэйшых у Пінскай дыяцэзіі, а новая святыня ў неагатычным стылі з’явілася тут у 1910 годзе. Вядома, што грошы на будаўніцтва касцёла ахяраваў шляхціц Язэп Рэйтан.

У савецкі час камуністычныя ўлады адабралі святыню і размясцілі тут шпіталь. Таму, пасля аднаўлення рэлігійнай свабоды касцёл быў пабудаваны новы. Але затым у райцэнтры ўзвялі і новы шпіталь, а гістарычны будынак, нарэшце, вярнулі вернікам. Праўда, ён страціў сваю веліч, бо быў пазбаўлены высокай вежы-званіцы і дэкаратыўных элементаў.

Цяпер працягваецца рамонт касцёла і працы па вяртанні будынку ягонай прыгажосці. Дарэчы, на свяце 80-годдзе адраджэння гістарычнага касцёла былі нават тыя людзі, якія ў дзяцінстве ўдзельнічалі тут у святой Імшы, прымалі Першую Камунію.

Katolik.life

для друку для друку