Парафіяне віцебскай катэдры здзейснілі пілігрымку па святынях Віцебшчыны

vicebsk_piligrymka12Напярэдадні ўрачыстасцей у Браславе Маці Божай Валадаркі азёраў парафіяне віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адправіліся ў пілігрымку па святынях Віцебшчыны. Яны наведалі касцёлы ў Наваполацку, Росіцы, Верхнядзвінску, Ідолце, Друі, Слабодцы.

Гэта ўжо не першая такая пілігрымка парафіян віцебскай катэдры. Такія паломніцтвы сталі традыцыйнымі. Кожны раз пазнаеш нешта новае пра свой родны кут, пра адметныя храмы свайго краю.

У Наваполацку пробашч касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса кс. Аляксандр Чайкоўскі, у Верхнядзвінску пробашч касцёла Нараджэння Панны Марыі кс. Аляксандр Грыцкевіч, у Ідолце пробашч касцёла Маці Божай Шкаплернай кс. Вячаслаў Пялінак пазнаёмілі пілігрымаў са сваімі храмамі і з іх гісторыяй.

vicebsk_piligrymka02

Касцёл у Наваполацку

У Росіцы пілігрымаў сустрэў пробашч касцёла Святой Тройцы а. Чэслаў Курэчка МІС.  Пазнаёміўшы гасцей са сваёй святыняй, паказаўшы ім мноства сваіх любімых кветак, якія растуць вакол усяго касцёла, ён благаславіў гасцей на далейшы шлях.

У гэты ж час у Росіцу завітаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які ўдзяліў біскупскае бласлаўленне  віцебскім пілігрымам у дарогу да Браслава.

vicebsk_piligrymka08

Пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, кс. Сяргей Сурыновіч, хоць і быў хворы, але выйшаў да гасцей.  Святар распавёў пра храм, пра тое як у Друі праходзяць мастацкія пленэры, аб будучай карціннай галерэі, якая будзе створана пры кляштары.

У Браслаў пілігрымы прыехалі з вялікім багажом уражанняў пра ўбачанае падчас сваёй дарогі па роднаму краю. На святой Імшы мы дзякавалі Маці Божай Браслаўскай за гэты цудоўны час аўтобуснай пілігрымкі.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі