Парафіяльны адпуст у гонар святога Апостала Андрэя адзначылі ў Лынтупах

img_7246_030 лістапада 2015 года, у дзень літургічнага ўспаміну святога Апостала Андрэя, парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Лынтупах. Урачыстая св. Імша ўвечары сабрала шмат вернікаў.

Узначаліў Эўхарыстыю кс. Антон Лагунёнак (наш зямляк), пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве. Канцэлебравалі кс. Чэслаў Куцмеж, пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Варапаеве і пробашч лынтупскай парафіі Павел Кнурэк.

Падчас гаміліі ксёндз Антон заклікаў усіх прысутных, каб мы, як і наш святы заступнік Апостал Андрэй, сталі прапаведнікамі і сведкамі Добрай навіны ў супольнасці касцёла і ўсюды, дзе нас Бог пасылае.

img_7258

Паводле lyntupy.by

для друку для друку