Фэст у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прайшоў у парафіі 23 чэрвеня.
На свяце прысутнічаў брат пробашча парафіі кс. Юрыя Бараўнёва кс. Сяргей Бараўнёў, які і ўзначаліў святую Імшу. Адметнасцю ўрачыстасці стала тое, што свята наведаў амбасадар Польшчы Конрад Паўлік разам з маці.
Яшчэ адной адметнасцю фэсту стаў прыезд каталіцкага гурта Laudans. Музыкі не толькі парадавалі ўдзельнікаў фэсту сваім выступам пасля богаслужэння, але і ўпрыгожылі сваім спевам саму Імшу.
Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, фота
