Парафія ў Глыбокім запрашае моладзь на «Маёўку»

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на “Маёўку”. Сустрэча адбудзецца 8 мая 2017 года.

План:
10.30 – прыезд удзельнікаў (касцёл Святой Тройцы);
10.45 – падрыхтоўка да св. Імшы;
11.00 – святая Імша, маёвае набажэнства (магчымасць споведзі);
12.00 – перапынак на каву;
12.30 – канферэнцыя;
13.00 – прадстаўленне парафій (пантамімы і сцэнкі на вольную тэму, 5-7 хвілін);
14.00 – абед на свежым паветры;
15.00 – забаўляльная праграма (танцы, песні, гульні, віктарына);
17.00 – бласлаўленне і развітанне.

Арганізатары просяць адказных за моладзь загадзя паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў.
Узрост: ад 14 гадоў.
Кантактная інфармацыя: +37529 5664833 — дк. Алег.

для друку для друку