Парафіяне даслалі свае фотаздымкі святару, каб ён не адпраўляў Імшу ў пустым храме

Айцец Джузэпэ Корбары, які служыць у Брыянцы на поўначы Італіі, адправіў святую Імшу перад фотаздымкамі сваіх парафіян, бо яны не маглі прыйсці ў касцёл праз каранцін.

Імшы з удзелам людзей адменены па ўсёй Італіі да 3 красавіка 2020 года. Святар папрасіў парафіян даслаць свае фотаздымкі, каб не цэлебраваць Эўхарыстыю ў пустым касцёле. Так шмат людзей адказалі на яго думку, што ў святара скончылася чарніла ў друкарцы.

Фотаздымкі дзяцей былі змешчаны на першых лаўках, дарослых — крыху далей, міністрантаў — ля алтара, а арганіста — за музычным інструментам.

для друку для друку