Парафія ва Уселюбе запрашае на рэкалекцыі да Маці Божай новага Жыцця

Фота vedaj.by

З 20 па 22 верасня ў парафіі Св. Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі на тэму «Сродак для параненага сэрца».

У сямейнай атмасферы вы зможаце правесці час у цішыні, у малітве, разважанні слова Божага, паслухаць канферэнцыю, паразмаўляць са святаром і выпіць добрай кавы.

Распачнуцца духоўныя практыкаванні 20 верасня (пятніца) а 20-й гадзіне, заканчэнне запланавана на 22 верасня (нядзеля) а 13-й гадзіне. Запрашаюцца да ўдзелу вернікі ад 18 да 70 гадоў.

Праводзіць рэкалекцыі будзе кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі ва Уселюбе.

Аб сваім удзеле арганізатары просяць паведаміць па тэл. +375(29) 280-05-45.

для друку для друку