Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі дапамаглі мясцовым медыкам

У гэты цяжкі час, калі ўвесь свет, у тым ліку наша краіна, вядзе барацьбу з распаўсюджаннем вірусу, шмат неабыякавых людзей дапамагаюць службе аховы здароўя. Менавіта на яе працаўніках ляжыць цяжар ратавання чалавечага жыцця.

Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і іўеўскі філіял дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі перадалі для шпіталя і санэпідстанцыі ахоўныя камбінезоны, маскі і бахілы, пашытыя парафіянамі. Таксама былі перададзены аднаразовыя гумавыя пальчаткі і аднаразовыя санітарна-гігіенічныя камбінезоны.

Ад імя вернікаў дапамогу перадаў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі. Таксама святар пажадаў тым, хто служыць хворым і закранутым цярпеннем, шмат сіл і трываласці ў штодзённым служэнні.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку