Навагрудская парафія аб’яўляе гістарычную віктарыну, прысвечаную Любчы

З нагоды асвячэння каталіцкага храма ў г.п. Любча, парафія Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку да якой належыць вышэй узгаданая мясцовасць, ладзіць гістарычную віктарыну  «Што я ведаю пра Любчу?»

Любча, мясцовасць багатая на шматлікія гістарычныя падзеі, якія істотна паўплывалі на станаўленне і развіццё хрысціянства заходняга абраду ў самым сэрцы Вялікага Княства Літоўскага. Паводле меркаванняў знаўцаў гісторыі, менавіта тут быў збудаваны першы каталіцкі храм на тэрыторыі ВКЛ, а таксама было заснавана першае каталіцкае біскупства на гэтых землях. Запрашаем Вас праверыць і ўзбагаціць свае веды пра Любчу! Жадаем поспехаў!

Віктарына «Што я ведаю пра Любчу?»

  1. Адкуль пайшла назва Любчы?
  2. У якім годзе ўпершыню было згадана пра Любчу і ў якіх крыніцах?
  3. Каму належала Любча ў часы Вялікага Княства Літоўскага?
  4. Ёсць меркаванне, што менавіта ў Любчы быў пабудаваны першы касцёл у Вялікім Княстве Літоўскім. Як думаеце, якога вядомага чалавека, згодна гэтай версіі, тут хрысцілі?
  5. У якім месцы ў Любчы першы касцёл на тэрыторыі ВКЛ быў пабудаваны?
  6. Калі Любча атрымала Магдэбургскае права і герб?
  7. Калі быў узведзены замак у Любчы і на чые сродкі?
  8. Калі Любчанскі замак перайшоў Радзівілам?
  9. Які жаночы манаскі ордэн у міжваенны час служыў у Любчы?
  10. Чым вышэйузгаданы ордэн займаўся ў міжваенны час і дзе была асноўная пляцоўка яго дзейнасці?
  11. Калі замак быў спалены і хто быў вінаваты ў гэтым?
  12. У якім годзе мінулага ХХ стагоддзя ў Любчы быў пабудаваны касцёл і да якога часу ён праіснаваў? Што з ім стала?
  13. Што вы ведаеце з гісторыі Любчанскай Свята-Ільінскай царквы?
  14. У якім годзе і кім была заснавана друкарня, якая існавала ў Любчы ў XVII стагоддзі, у якой друкаваліся кнігі па медыцыне, гісторыі, паэтычныя творы і інш.?
  15. Гэты кампазітар – яркая фігура ў гісторыі музыкі, ён стрыечны брат вядомага рускага пісьменніка. Некаторы час жыў у Любчы. Пра каго гаворка?
  16. Адна з самых тытулаваных парфумераў свету, якая нарадзілася ў Любчы, аўтар водараў-сімвалаў ХХ стагоддзя («Tresor», «Paris», «Eternity for Women», «Sotto Voce» і інш.
  17. Чым славіцца Любча ў харчовай малочнай прамысловасці?
  18. Уздоўж якой ракі размясцілася Любча? Якая даўжыня гэтай ракі, па якіх краінах працякае?
  19. Як будзе называцца новазбудаваны каталіцкі храм у Любчы і што азначае гэтая назва?

Адказы на пытанні віктарыны дасылайце не пазней за 15 чэрвеня 2019 года на адрас:
г. Навагрудак,
вул. Савецкая, 2,
Касцёл Святога Міхала Арханёла,
або на электронную пошту faiushka@mail.ru

Імёны і фотаздымкі тых, хто адкажа больш поўна, будуць надрукаваны ў газеце “Каталіцкі Навагрудак”.

Аўтар віктарыны — Фаіна Малюжэнец

для друку для друку