Парафія Гродна-Аўгустовак заняла 1-е месца па футболе на Парафіядзе ў Варшаве

14 ліпеня ў Варшаве адбылася 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі. Усяго з Беларусі было 15 парафіяльных супольнасцяў. Многія ўжо атрымалі медалі і паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.

Каманда гродзенскай парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Аўгустовак) з дзевяці каманд-удзельніц ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў занялa першае месца па футболе. Каманда выйграла ва ўсіх матчах і фінале. Усе футбалісты атрымалі залатыя медалі і кубак Пераможцаў.

Акрамя таго, прадстаўнікі парафіі занялі прызавыя месцы ў іншых катэгорыях:

1-е месца па бадмінтоне (Валерый Сяўрук) — катэгорыя гімназія
1-е месца па плаванні, класічны стыль (Альберт Ронік) — катэгорыя гімназія
1-е месца па плаванні, вольны стыль (Альберт Ронік) — катэгорыя гімназія
2-е месца па шашках (Вераніка Жыгуліч) — катэгорыя гімназія
2-е месца ў конкурсе малюнка (Аліна Сяўрук) — катэгорыя ліцэй
3-е месца па настольным тэнісе (Кірыл Тарасюк) — катэгорыя гімназія

Асобнай спартыўнай падзеяй падчас юбілейнай Парафіяды быў таварыскі футбольны матч паміж паліцыяй Варшавы і зборнай Парафіяды. Матч праходзіў у цудоўнай атмасферы дзякуючы падтрымцы балельшчыкаў – удзельнікаў Парафіяды, якія ў лічбе каля 1500 чалавек запоўнілі трыбуны ў спартыўнай зале і на працягу ўсяго матчу падтрымлівалі абедзве каманды.

У вельмі напружнай барацьбе перамогу атрымала каманда паліцыі Варшавы з лікам 7-6.

У складзе зборнай Парафіяды былі кс. Артур Малафей – апякун каманды Гродна-Аўгустовак, брамнік Вадзім Сляпец і Антоні Сучкоў (які ў гэтым матчы забіў тры галы) – таксама з гэтай парафіі.

Напрыканцы матчу капітаны каманд атрымалі памятныя кубкі, пераможцы – залатыя медалі, а іншыя – сярэбраныя.

grodnensis.by

для друку для друку