Парафія ў Глыбокім запрашае крочыць разам у Браслаў да Маці Божай

Урачыстасці ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. Сёлета будзе адзначацца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>

Пешая пілігрымка распачне свой шлях 14 жніўня святой Імшой у касцёле Святой Тройцы а 7-й гадзіне раніцы. Глыбоцкая парафія запрашае прайсці разам гэты шлях, каб разам адсвяткаваць юбілейныя ўрачыстасці.

Запіс: +37533 624-43-90 – дк. Уладзіслаў

для друку для друку