Парады айца Піа на Вялікі пост

«Вялікі пост — гэта час для навяртання», — усе ведаюць гэтую прымаўку. Вось дзясятак парад ад св. айца Піа, як рэалізаваць гэтую формулу на практыцы.

1.Паклапаціся пра цярплівасць

«Ідзі па шляху Госпада з прастатой і не стамляй свой дух. Табе трэба ненавідзець свае недахопы, але рабі гэта з умеранай нянавісцю, не злуйся і нервуйся… З-за недахопу цярплівасці, дарагія мае, вашы недасканаласці замест таго, каб памяншацца, растуць усё больш і больш, бо трывожнасць і клопат пра тое, як пазбавіцца ад іх павялічваецца».

«Захоўвай напісанае ў душы, што кажа Боскі Настаўнік: у нашым цярпенні мы знойдзем сваю душу».

2. Не засяроджвайся на сваім граху

«Не мучайся тым, што стварае неспакой, трывогу, пачуцці. Трэба толькі адно: узняць дух і палюбіць Госпада Бога.»

3. Падумай пра іншых. Беражы ўсмешку на іх тварах

«Няхай тваё з’яўленне, дзе б ты ні быў, заўсёды будзе такім тактоўным і далікатным, як калі б гэта была ўсмешка Бога».

4. Засяродзься на тым, што ты думаеш пра свае мэты і памкненні

«Твае намаганні і твая ўвага заўсёды павінны быць скіраваны так, каб мелі правільны намер. Ён павінен быць у працы і ў барацьбе, заўсёды мужны і шчодры, з хітрасцю злога духа».

5. Памятай, што Езус заўсёды з табой

«Не трэба палохацца шматлікіх падводных камянёў гэтага пекла. Езус, які заўсёды з табой, будзе змагацца разам з табой. Ён ніколі не дазволіць душы ўпасці і пацярпець паразу».

«Ніколі не спадзявайся на сябе. Давярай толькі Богу».

6. Не забывай пра Божую міласэрнасць

«Справядлівасць Божая здзіўляе. Але не будзем забываць, што Яго міласэрнасць таксама бясконцая».

7. Не губляй надзеі, калі табе цяжка

«Не варта прымаць выратаванне, не перасякаючы бурлівае мора, якое ўвесь час пагражае тапельцам. Гара святых — гэта Галгофа. Затым яны пераходзяць на іншую гару пад назвай Табор».

8. Маліся, Пан Бог заўсёды слухае цябе

«Маліся і спадзявайся! Не хвалюйся! Трывога не прыносіць карысці. Бог міласэрны, Ён выслухае тваю малітву».

9. Малітва з’яўляецца лепшым спосабам суцяшэння

«Лепшае суцяшэнне духу — гэта ўмацаванне, якое адбываецца ад малітвы».

10. Паглядзі на ўсё з любоўю

«Ганарыся спакусамі і прымай смутак з любоўю. Няхай дзьме вецер і не думай, што шоргат лісця — гэта грукат зброі».

Пераклад Марыны Сінкевіч паводле deon.pl

для друку для друку