Папу можна будзе павіншаваць праз е-мэйл і сацсеткі

Папу можна будзе павіншаваць з юбілеем праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі, для гэтага спецыяльна створаны е-мэйл адрасы і хэштэг, паведамілі 13 снежня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Субота, 17 снежня, а менавіта ў гэты дзень Францішак адзначыць свой 80-ы Дзень нараджэння, пачнецца са св. Імшы ў 8.00 раніцы ў Капэла Паоліна ў ватыканскім Апостальскім палацы, якую Папа будзе цэлебраваць разам з кардыналамі, якія пражываюць у Рыме.

Астатняя частка дня для Пантыфіка будзе мець звычайны працоўны распарадак: ён прыме, між іншым, Прэзідэнта Мальты, прэфекта Кангрэгацыі па справах біскупаў, сустрэнецца з членамі адной з каталіцкіх супольнасцяў.

Зала Друку паведаміла электронныя адрасы, на якія можна кіраваць віншаванні для Францішка: Papafranciscus80@vatican.va (па-лацінску), PapaFrancesco80@vatican.va (па-італьянску), PapaFrancisco80@vatican.va (па-іспанску і партугальску), PopeFrancis80@vatican.va (па-англійску), PapeFrancois80@vatican.va (па-французску), PapstFranziskus80@vatican.va (па-нямецку), PapiezFranciszek80@vatican.va (па-польску). Віншаванні можна дасыласць таксама ў сацыяльных сетках на хэштэг #Pontifex80.

Ватыканскае радыё

для друку для друку