Папу Францішку моладзь падарыла мапед

mopedНезвычайны падарунак падрыхтавалі для Папы вучні і настаўнікі «Салезіянскай» прафесійна-тэхнічнай школы ў Бра, што на поўначы Італіі.

Мапеды маркі Itom 50, адзін з якіх падарылі Пантыфіку, выпускалі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў Турыне. Планавалася, што Папа атрымае гэты падарунак у Ватыкане падчас прыватнай аўдыенцыі, і адбылося гэта менавіта ў нядзелю падчас апостальскай паездкі Папы Францішка ў Турын.

Вучні і настаўнікі спачатку разабралі матацыкл, старанна адрамантавалі і пафарбавалі — ён цяпер бела-жоўты. Яны запэўніваюць: аб незвычайным падарунку Папу папярэдзілі ў лісце і атрымалі згоду. У тым жа лісце яны распавялі гісторыю сваёй школы, заснаванай у 1959 годзе: установа рыхтавала цесляроў, пасля адкрывалі новыя напрамкі прафесійнай падрыхтоўкі моладзі. Сёння ў школе навучаецца 600 вучняў.

Больш 10 000 маладых людзей сабраліся 21 чэрвеня перад базылікай Маці Божай Успамогі хрысціян, дзе знаходзяцца рэліквіі святога Яна Боска і якая з’яўляецца духоўным цэнтрам яго паслядоўнікаў — Салезіянскай манаскай сям’і. Калі Папа выйшаў, каб накіраваць да сабраных некалькі слоў і ўдзяліць благаслаўленне, з правага боку ўбачыў матацыкл.

Варта адзначыць, што прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы ў Італіі, якія дазвалялі б моладзі атрымаць адукацыю і прафесію, у Італіі пачаў заснаваць менавіта Ян Боска.

Раней Папа Францішак атрымліваў у падарунак два матацыклы і электрычны ровар.

Па матэрыялах CREDO

для друку для друку