У Папскім грыгарыянскім універсітэце 8 лістапада 2017 года адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каталіцкі Касцёл у Савецкім Саюзе ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да перабудовы”.
Выдаўцом з’яўляецца гісторык і выкладчык вышэй узгаданай навучальнай установы кс. Ян Мікрут, а аўтарам прадмовы – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Іерарх, чыя вучоба, а затым пастырскае служэнне праходзілі ў Расіі і Беларусі, узгадвае канкрэтныя гісторыі з камуністычных часоў і перыяду адраджэння. “Сёння Каталіцкі Касцёл у Расіі і іншых краінах, якія ўзніклі пасля распаду СССР, мае пастаянныя структуры і дынамічна развіваецца”, — напісаў арцыбіскуп Кандрусевіч. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, ён актыўны ў душпастырстве, а таксама ў сацыяльнай і культурнай сферах. “Калі б у часы пераследу не было герояў веры, не адбылося б настолькі хуткае адраджэнне Касцёла”, — лічыць ён.
