Папскі прапаведнік пра экуменізм “прымірэння сэрцаў”

AFP1442933_ArticoloУсё падштурхоўвае нас ісці наперад у аднаўленні адзінства паміж католікамі і пратэстантамі, сказаў айцец Раньера Канталамеса падчас пятага велікапоснага казання, з якім 18 сакавіка звярнуўся да папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай курыі. 

Ён нагадаў, што хрысціянскі свет рыхтуецца да ўспаміну 500-годдзя Рэфармацыі. “Сутнасна важна для ўсёй будучыні Касцёла не змарнаваць гэту нагоду застаючыся нявольнікамі мінулага”, таму што Бог “вылівае свайго Духа і свае дары на вернікаў розных Цэркваў, нават тых, якіх мы лічым найбольш далёкімі ад нас”, лічыць ён.

“Існуюць хрысціяне, з абодвух бакоў, якіх трэба пераконваць, што вайна – скончылася, што рэлігійныя войны паміж католікамі і пратэстантамі – скончаны. Нам трэба шмат рабіць, замест таго, каб весці войны адно супраць аднаго. Свет забыўся, або ніколі не пазнаў свайго Збаўцу, Таго, які з’яўляецца святлом свету, Богам з намі, дарогай, праўдай і жыццём, а мы губляем час, палемізуючы паміж сабой?”, — сцвердзіў прапаведнік.

Айцец Канталамеса нагадаў, што старыя супярэчнасці паміж католікамі і пратэстантамі, напрыклад, адносна навучання аб апраўднанні, былі пераадолены. Сёння, аднак, неабходна зрабіць яшчэ адзін крок наперад.

“Апраўднанне праз веру ў Хрыста павінна прапаведвацца ўсім Касцёлам сёння і з большым запалам, чым раней. Аднак, больш не ў якасці супрацьлегласці “добрым учынкам”, што з’яўляецца вырашанай і пераадоленай праблемай, але насуперак прэтэнзіі сучаснага секулярызаванага свету на магчымасць збаўлення сваімі сіламі, праз уласную навуку, тэхніку або прыдуманую сабой духоўнасць. Я перакананы, што калі б сёння былі жывымі Лютэр, Кальвін і іншыя рэфарматары, яны б такім чынам прапаведвалі бескарыснае апраўданне праз веру!”, — сцвердзіў італьянскі капуцын.

Папскі прапаведнік заўважыў, што сёння, разам з “дактрынальным экуменізмам”, усё больш развіваецца “экуменізм сустрэчы і прымірэння сэрцаў”. “Гэта шлях да адзінства, заснаваны на любові” і ён “ужо адкрыты перад намі”, сказаў ён.

Напрыканцы свайго казання айцец Канталамеса падкрэсліў, што хрысціяне могуць па-сапраўднаму зблізіцца паміж сабой, толькі тады, калі стануць бліжэй да Хрыста.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі