Папскі музей у Вадавіцах атрымаў у падарунак скульптуру св. Яна Паўла II

Скульптуру св. Яна Паўла II – пілігрыма, які «выйшаў насустрач справам Божым і чалавечым», перадаў ее аўтар прафесар Караль Бадына. «Гэта вялікі дар», – адзначыў дырэктар установы, кс. Яцэк Пятрушка.

Двух метровая скульптура паказвае св. Яна Паўла II, які крочыць у папскай сутане з пастаралам у руцэ. Як адзначае скульптар такое прадстаўленне Папы з’яўляецца найбольш зручным – Папа як пілігрым. Ён ішоў да людзей на ўсіх кантынентах. Вакол яго збіраліся мільёны, і ў той жа час, ён быў у стане дайсці да кожнага чалавека. Гэта той пілігрым, які ідзе да кожнага з нас, – сказаў у інтэрвʼю PAP прафесар Бадына.

Аўтар выканаў фігуру святога з бронзы.

Прафесар дадаў, што ў скульптараў часта ўзнікае праблема, як прадставіць Яна Паўла II. Часцей за ўсё яны паказваюць яго як Пантыфіка. – Я не думаю, што гэта ў поўнай меры адлюстроўвае яго сутнасць, якой ёсць пілігрымаванне, – кажа праф. Караль Бадына.

Па словах дырэктара музея кс.Яцэка Пятрушкі рашэнне прафесара Бадыны гэта вялікі падарунак для ўстановы. – Дзякуючы такому падарунку гэта месца, не толькі цяпер, але ў будучыні будзе яшчэ больш нагадваць аб нашым вялікім, вялікім святым Яне Паўле II. Ён таксама пілігрымак у Вадавіцах, а гэта азначае, што вернікі прыходзяць сюды, каб быць у месцы, дзе ён нарадзіўся і правёў сваю маладосць, – падкрэсліў кс. Яцэк Пятрушка.

Музей у Вадавіцах існуе ў будынку, дзе бацькі Вайтылы – Караль і Эмілія і яго сын Эдмунд – жылі ў 1919 годзе. Праз год тут нарадзіўся Караль Вайтыла.

Пасля выбараў 16 кастрычніка 1978 года кардынала Караля Вайтылы на Святы Пасад дом стаў месцам пілігрымак. Дзякуючы намаганням курыі ў Кракаве, дом быў ператвораны ў музей у 1984 годзе.

У перыяд з 2010 па 2014 гады будынак быў рэканструяваны і была створана новая выстава. На ёй прадстаўлена вялікая колькасць экспанатаў, звязаных з Вайтылам.  Дапаўненнем да экспанатаў служаць больш за 150 мультымедыйных інсталяцый.

idziemy.pl

для друку для друку