Папская ВНУ будзе рыхтаваць спецыялістаў па “парафіяльным менэджменце”

universitetПапскі Латэранскі ўніверсітэт у Рыме ад наступнага года прапануе ступень магістра ў галіне “парафіяльнага менэджменту”.

Асноўнымі аспектамі праграмы, накіраванай на каталіцкіх святароў і свецкіх, з’яўляюцца: кіраванне персаналам і бізнес-адміністраванне ў касцёльных арганізацыях, паведаміла італьянская каталіцкая газета “Avvenire”.

Рэктар навучальнай установы, біскуп Энрыка даль-Ковала, назваў новую прапанову ўнікальнай у міжнародным плане.

Праграма па спецыяльнасці “парафіяльны менэджмент” будзе ўлічваць узросшыя патрабаванні да празрыстасці і кампетэнцыі ў кіраванні касцёльнымі ўстановамі. Побач з арганізацыяй і кіраваннем акцэнт будзе пакладзены таксама на камунікацыйныя навыкі будучых касцёльных упраўленцаў.

Сёння таксама пробашч павінен валодаць базавымі навыкамі эканамічнага кіравання парафіяй і ўпраўлення “чалавечымі рэсурсамі”, лічаць арганізатары курсу. Ён пачнецца 16 лютага і будзе доўжыцца 15 месяцаў. Мэтавымі групамі з’яўляюцца: кіраўніцтва дыяцэзій і парафій, а таксама іншых каталіцкіх устаноў і дабрачынных арганізацый.

Трэба адзначыць, што сёння Латэранскі ўніверсітэт адна з самых буйных каталіцкіх навучальных устаноў у свеце. Амаль 57 іншых ВНУ у многіх краінах розным чынам звязаны з ім, з’яўляючыся яго аддзяленнямі, філіяламі і асацыяванымі інстытутамі.

Цяпер у папскім універсітэце навучаюцца студэнты, якія прадстаўляюць больш за 100 краін.

radiovaticana.va

для друку для друку