Папа спачувае ахвярам трагедыі ў Гане

699Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку выбуху на аўтазаправачнай станцыі ў сталіцы Ганы, горадзе Акра. Трагедыя адбылася 4 чэрвеня 2015 г. і адабрала больш за 150 чалавечых жыццяў.

“Яго Святасць давярае душы загінулых Усемагутнаму Богу і просіць аб дары суцяшэння і трываласці для тых, хто згубіў у трагедыі сваіх блізкіх”, — гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Перад выбухам, шмат людзей хавалася на аўтазаправачнай станцыі ад навальніцы, што стала прычынай вялікай колькасці ахвяраў.

Ватыканскае радыё

для друку для друку