Папа салідарны з украінскім народам

5B0168F4-D11D-4776-AF1D-A64D1C594AE1_cx0_cy8_cw0_mw1024_s_n_r1Папа Францішак салідарны з украінскім народам і моліцца за яго, заяўляе спецыяльны прадстаўнік Ватыкана і Папы Рымскага кардынал Хрыстаф Шонбарн.

«Жаданні Папы відавочныя – неабходна рабіць канкрэтныя крокі для ўстанаўлення міру ва Украіне і выкарыстоўваць усе спосабы і меры, каб гэты мір наступіў ўжо сёння», — сказаў Шонбарн журналістам. Ён падкрэсліў, што знаходзіцца з візітам ва Украіне, «каб перадаць салідарнасць Папы Рымскага з народам Украіны, які сёння пакутуе».

Па словах Шонбарна, Папа «штодня моліцца за Украіну, моліцца за бежанцаў, якія пакутуюць, моліцца за параненых, моліцца за ўсіх, незалежна ад таго, якую рэлігію яны прадстаўляюць, незалежна нацыянальнасці, мовы, моліцца за ўсіх людзей Украіны».

Адказваючы на пытанне, ці плануецца візіт Папы Рымскага ва Украіну Шонбарн сказаў: «Я думаю, што важна яго запрасіць і спытаць яго аб такім візіце». Пры гэтым .Шонбарн падкрэсліў, што, на яго погляд, візіт пантыфіка ва Украіну быў бы вельмі важным.

Хрыстаф Шэнбарн сустрэўся з прадстаўнікамі Усеўкраінскага Савета цэркваў і рэлігійных арганізацый, сярод якіх не было прадстаўніка Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата).

«Гэта было запланавана, гэта было абвешчана, і ўсе былі запрошаны на гэтую сустрэчу», — адзначыў Шонбарн.

У сваю чаргу, кіраўнік Кіеўскага патрыярхата Філарэт сказаў журналістам, што яму не вядомая прычына, па якой на сустрэчу з прадстаўніком Ватыкана не прыйшлі прадстаўнікі УПЦ (МП).

«Мы не ведаем, чаму не было сёння на сустрэчы з кардыналам прадстаўнікоў Маскоўскага патрыярхату. Але яны павінны былі быць, таму што з’яўляюцца членамі Усеўкраінскага савета цэркваў», — сказаў Філарэт журналістам.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі УПЦ (МП) упершыню не прынялі ўдзел у мерапрыемстве савета цэркваў.

Інтэрфакс-Украіна

для друку для друку