Папа Рымскі ў наступным годзе наведае Літву

Папа Рымскі Францішак восенню 2018 года наведае Літву, паведаміла агенцтву BNS прэс-сакратар літоўскага прэзідэнта Дайва Ульбінайце.

Візіт будзе прымеркаваны да стагоддзя літоўскай дзяржаўнасці. Паводле Дайвы Ульбінайце, Ватыкан у бліжэйшы час павінен аб’явіць дату і статус візіту, паведамляе krynica.info са спасылкай на ru.delfi.lt.

Між тым эстонскія СМІ паведамляюць аб верагодным візіце пантыфіка ў Талін.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі