Папа наведаў педыятрычную клініку ў Мехіка

OSSROM94671_Articolo14 лютага папа Францішак наведаў педыятрычную клініку імя Фэдэрыка Гомеса ў Мехіка – структуру ў якой праходзяць лячэнне дзеці з анкалагічнымі і генетычнымі хваробамі. Гучанне звона ў выкананні двух былых пацыентаў, якія перамаглі рак і спеў “Ave Maria” у выкананні хворай дзяўчыны, пазначылі візіт Святога Айца у ангалагічнае аддзяленне структуры.

Францішак падзякаваў за цёплы прыём, а таксама за клопат персаналу клінікі аб аздараўленні яе пацыентаў. “Гэта так важна адчуваць сябе атуленым клопатам і падтрымкай, адчуваць сябе любімымі”, — сказаў Папа. Ён падкрэсліў важнасць таго, каб пацыенты лячыліся не толькі з дапамогай лекаў, але таксама і цёплых пачуцяў з боку іншых.Францішак памаліўся аб благаслаўленні для ўсіх, хто працуе ў бальніцы і спрыяе таму, каб усмешак дзяцей станавілася больш з кожным днём.

Маленькіх пацыентаў ён заклікаў заўсёды давяраць Маці Божай Гвадэлупскай і нагадаў, што дзядзька св. Хуана Дыега – сведкі яе аб’яўленняў – быў аздароўлены менавіта праз заступніцтва Панны Марыі.

Ватыканскае радыё

для друку для друку