Папа наведаў бяздомных

bezdomnyjУчора ўвечары, пасля завяршэння работ у рамках Сінода Біскупаў, Папа Францішак наведаў нядаўна адкрыты прытулак для бяздомных у памяшканнях Генеральнага Дома Айцоў Езуітаў, паведамляе  CREDO.

Пантыфіка сустрэлі апостальскі дабрадзей, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, Генеральны Настаяцель Таварыства Езуса а. Адольф Нікалас, настаяцель Генеральнага Дома а. Хаакін Баррэро, тры манахіні з Кангрэгацыі Міласэрнай Любові і валанцёры, якія служаць у новай дабрачыннай структуры.

Гэтая нечаканая сустрэча стала прычынай вялікага хвалявання для 30 мужчын, якія знайшлі тут начлег. Большасць з іх — гэта італьянцы. Яны падзякавалі Папу за тое, што нарэшце маюць месца для начлегу, распавялі яму аб сваіх жыццёвых перыпетыях і папрасілі блаславення. Святы Айцец асабіста павітаўся з кожным з іх і агледзеў усе памяшканні прытулку. Сустрэча трывала прыкладна паўгадзіны.

Нагадаем, новы прытулак для бяздомных у Рыме называецца «Дар міласэрнасці». Апостальскі дабрадзей арцыбіскуп Конрад Краеўскі патлумачыў, што гэта падарунак ад Таварыства Езуса, а «міласэрнасць» з’яўляецца сінонімам кахання. Будынак, у якім раней размяшчалася турыстычнае агенцтва, належыць менавіта езуітам. Арцыбіскуп Краеўскі распавёў, што такім чынам Таварыства, да якога належыць Пантыфік, адгукнулася на папскі заклік да рэлігійных суполак, каб тыя далі памяшканне для маючых патрэбу.

bezdomnyj1

для друку для друку