Папа наведае лютэранскую царкву ў Рыме

AFP2670651_Articolo15 лістапада 2015 г. Святы Айцец здзейсніць візіт у евангелічна-лютэранскую царкву ў Рыме, вынікае з раскладу мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя тры месяцы, які быў апублікаваны Апостальскай Сталіцай. Пасля свайго падарожжа на Кубу і ў ЗША, якое адбудзецца 19-28 верасня, Святы Айцец прыме ўдзел у малітоўным чуванні з нагоды адкрыцця XIV Звычайнай сесіі Сінода Біскупаў на тэму сям’і. Яно пройдзе 3 кастрычніка на плошчы св. Пятра.

На наступны дзень, у ватыканскай базыліцы, Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на адкрыццё Сінода. 18 кастрычніка ён правядзе кананізацыю чатырох благаслаўлёных: італьянскага святара кс. Вінчэнца Гросі, іспанскай законніцы Марыі ад Беззаганнага Зачацця, а таксама бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса: Луі-Мартэна і Мары-Зэлі Гуэрын. 25 кастрычніка Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу на закачэнне Сінода Біскупаў.

Лістападаўскія ўрачыстасці з удзелам Папы пройдуць традыцыйна. Ва ўрачыстасць Усіх Святых ён узначаліць Эўхарыстыю на рымскіх могілках Кампа-Верана. 2 лістапада ён памоліцца за памерлых Пантыфікаў у гротах базылікі св. Пятра, а 5 лістапада – за іерархаў, якія памерлі на працягу апошняга года. 25-30 лістапада Францішак здзейніць візіт у Кенію, Уганду і Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку.

Ватыканскае радыё

для друку для друку