Папа моліцца за ахвяр землятрусу на востраве Ісх’я

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр землятрусу на італьянскім востраве Ісх’я. З адмысловым заклікам ён звярнуўся на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 23 жніўня 2017 г. у ватыканскай Зале Паўла VI.

“Скіроўваю мае думкі і выказваю маю шчырую блізкасць усім, хто пакутуе ад землятрусу, які ў панядзелак вечарам здарыўся на востраве Ісх’я. Молімся за загінулых, параненых, іх родных, і людзей, якія згубілі дах над галавой”, — заклікаў Папа.

Ісх’я – гэта адзін з трох астравоў у Тырэнскім моры, у паўночнай частцы ўваходу ў Неапалітанскі заліў. У выніку землятрусу магнітудай 4, які адбыўся тут вечарам 21 жніўня 2017 г., загінулі 2 чалавекі, амаль 40 атрымалі раненні.

Ватыканскае радыё

для друку для друку