Папа Францішак учыніў акт евангельскай любові для хворай дзяўчынкі з Польшчы

Julka

Юлька Піскорска

1,3 млн польскіх злотых неабходны былі бацькам Юлькі Піскорскай з Любартова, каб іх дачка змагла перанесці аперацыю на нагах у ЗША. Дзякуючы дапамозе Святога Пасаду, лячэнне стане магчымым. Аперацыя плануецца на 27 мая, паведамляе gosc.pl.

Дзяўчынка нарадзілася з прыроджанымі вялікімі дэфектамі ніжніх канечнасцяў. Кожная ножка мае тры пальцы. Дэфект настолькі сур’ёзны, што пасля родаў лекары заявілі аб ампутацыі ног.

У акцыі па выратаванні ног дзяўчынкі далучыліся ўсе жыхары з мясцовасці і бліжэйшых раёнаў. Прайшлі шматлікія дабрачынныя акцыі. Ахвяраванні траплялі на спецыяльны рахунак, які збіраў грошы на неабходную аперацыю.

У пачатку снежня мама Юлькі, пасля кансультацыі з Люблінскім аддзяленнем Карытас, накіравала ліст да Папы Францішка з просьбай аб падтрымцы. Перад Калядамі Карытас атрымаў адказ ад Апостальскага Нунцыя ў Польшчы з інфармацыяй, што Святы Пасад далучаецца да акцыі збору грошай, каб пакрыць кошт аперацыі для маленькай Юліі.

Зусім нядаўна на рахунак люблінскага аддзялення Карытас паступіла пэўная сума грошай ад Папы Францішка. Пантыфік папрасіў — як інфармуе дырэктар Карытас кс. Веслаў Косіцкі — каб пратрактаваць гэты ўчынак як акт евангельскай любові. Сям’я дзяўчынкі пра папскае ахвяраванне даведалася ўчора ад прадстаўнікоў Карытас у Любліне.

для друку для друку