Папа Францішак: у жыцці верніка заўсёды ёсць нейкае “выйдзі” і “пакінь”

26 чэрвеня Папа Францішак у апошні раз перад летнім перапынкам правёў у капліцы сваёй рэзідэнцыі св. Імшу з удзелам вернікаў. Ён адзначыў, што хрысціянін – гэта не той, хто давярае гараскопам і ідалам; гэта чалавек, верны Богу, які дазваляе весці сябе шляхам Божых нечаканасцяў.

Пантыфік падкрэсліў, што хрысціянін не можа быць статычным, і прывёў прыклад Абрагама. Ён адзначыў, што асновай хрысціянскага ладу жыцця з’яўляецца страта, жыццё абяцаннем і благаслаўленне. У жыцці хрысціяніна заўсёды ёсць нейкае “выйдзі”, “пакінь”. Так было і ў выпадку хрыстовых вучняў, і ў выпадку біблійных прарокаў. “У хрысціяніна няма гараскопу, каб бачыць будучыню. Ён не ідзе да варажбіткі з крыштальным шарам, каб чытала з рукі. Не ведае, куды ідзе”, — пракаментаваў Папа і дадаў, што вернік з’яўляецца чалавекам, які “імкнецца да абяцанага, да сустрэчы, да нечага”.

Святы Айцец заўважыў, што пілігрымка хрысціяніна пачынаецца кожную раніцу і з’яўляецца шляхам даверу да Бога, адкрытасці на Яго нечаканасці, у тым ліку не заўсёды прыемныя. Ён дадаў, што хрысціянін ніколі не можа спыніцца і прысвоіць сабе абяцанне.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі