Папа Францішак: тры гады пантыфікату ў лічбах

SP_Pope13 сакавіка споўнілася тры гады з моманту абрання Папам Рымскім аргенцінскага кардынала Хорхе Марыо Берголіо.

За няпоўныя тры гады — з 13 сакавіка 2013 па 8 сакавіка 2016 — аргентынскі Папа сказаў больш за 800 прамоваў і казанняў, адслужыў 382 Імшы ў ватыканскім Доме св. Марты, дзе ён пасяліўся замест Апостальскага палаца, правёў 124 агульныя і юбілейныя аўдыенцыі і здзейсніў 12 паездак за межы Італіі. Ён таксама 168 разоў прачытаў перад шматлікімі вернікамі паўднёвую малітву Дзеве Марыі «Ангелус» — у Рыме і іншых месцах.

За гэты тэрмін Францішак наведаў каля пятнаццаці парафій і супольнасцяў у Рыме і яго прыгарадах, здзейсніў 11 паездак па Італіі і 12 — за яе межы. Па падліках агенцтва I.MEDIA, у ходзе замежных паездак, агульная працягласць якіх набліжаецца да двух месяцаў, Папа праляцеў на борце самалёта 152 000 км, гэта значыць здзейсніў амаль чатыры кругасветных падарожжы.

За тры гады пантыфік апублікаваў 153 пасланні. Гэта, у прыватнасці, була, якая абвяшчае Юбілейны год Міласэрнасці, дзве энцыклікі — «Lumen Fidei» і «Laudato si’», апостальскі зварот «Evangelii Gaudium». Ён таксама падпісаў 15 апостальскіх канстытуцый, 101 ліст і 29 апостальскіх лістоў і 9 рэскрыпт «Motu proprio» ( «па ўласнай ініцыятыве»).

Папа таксама склаў каля дваццаці малітваў.

blagovest-info.ru

для друку для друку