Папа Францішак святкуе імяніны ў салідарнасці з беднымі

23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, Папа Францішак адзначае імяніны. З гэтай нагоды Апостальская Элемазінарыя, якая ад імя Пантыфіка займаецца дабрачыннай дзейнасцю, падрыхтавала салодкі падарунак для бедных.

Святы Айцец пажадаў адсвяткаваць свае імяніны ў лучнасці з найбольш патрабуючымі і бяздомнымі, — гаворыцца ў спецыяльнай заяве папскай структуры. — Таму Апостальская Элемазінарыя размяркуе ў дзень, калі Касцёл успамінае св. Юрыя, 3 тыс. порцый марозіва сярод людзей, якіх прымаюць сталовыя, інтэрнаты і структуры, што дзейнічаюць у Рыме пад эгідай “Caritas”.

У Святым Пасадзе дзень імянінаў Папы вольны ад працы. У час пантыфікату Яна Паўла ІІ гэта было 4 лістапада, а Бэнэдыкта XVI – 19 сакавіка.

Хорхэ Марыа Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе. Прыняў хрост 25 снежня таго ж года ў базыліцы Маці Божай Дапамогі Верных.

Ватыканскае радыё 

для друку для друку