Папа Францішак сустрэўся з Папам Бэнэдыктам

138Раніцай 30 чэрвеня Святы Айцец наведаў Ватыканскую рэзідэнцыю Папы эмерыта Бэнэдыкта XVI. У былым кляштары «Mater Ecclesiae», паведамляе «Каталіцкі аглядач».

Папа Францішак павіншаваў свайго папярэдніка і пажадаў яму спрыяльнага двухтыднёвага прабывання ў Кастэль Гандольфа. Сустрэча доўжылася каля паўгадзіны, пра што паведаміў кіраўнік ватыканскай прэс-службы кс. Федэрыка Ламбардзі.

У тую ж раніцу Бенедыкт XVI пераехаў у летнюю папскую рэзідэнцыю, дзе прабудзе да 14 ліпеня ўключна.

для друку для друку