Папа Францішак стварыў камітэт па размеркаванні дапамогі ва Украіне

UkrainaПапа Францішак прыняў рашэнне аб заснаванні “тэхнічнага камітэту” па размеракаванні ахвяраванняў, сабраных 24 красавіка 2016 г. у касцёлах Еўропы на карысць ахвяраў узброеннага канфлікту ва Украіне.

Камітэт будзе складацца з старшыні, ім ужо прызначаны дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Ян Сабіла, і чаторых членаў, іх імёны не называюцца. Тры з іх будуць прызначаны старшынёй, рашэнне па чацвёртым будзе прынята супольна дабрачыннай арганізацыяй “Caritas Internationalis” і Папскай радай “Cor unum”.

Мандат камітэту разлічаны на адзін год з магчымасцю прадаўжэння. Яго сядзібай будзе курыя Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі. Усе супрацоўнікі структуры будуць працаваць на добраахвотнай аснове, таму сабраныя ахвяраванні будуць выкарыстаны выключна на дапамогу насельніцтву.

У сваёй працы камітэт будзе кіравацца рэкамендацыямі міжрэлігійных і міжканфесійных аб’яднанняў або іерархаў, у тым ліку некаталіцкіх, калі такія аб’яднанні будуць адсутнічаць на дадзенай тэрыторыі.

Паколькі гаворка ідзе пра асабістую ініцыятыву Папы, канчатковымі адказнымі за праект будуць Дзяржсакратарыят і Папская рада “Cor Unum”, праз Апостальскую нунцыятуру ва Украіне.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку