Папа Францішак: Рэлігійны фундаменталізм аддаляе нас ад Бога

Pope_Francis_4_at_the_Wednesday_General_Audience_in_St_Peters_Square_on_June_24_2015_Credit_Daniel_Iba_n_ez_CNA_6_24_15Рэлігійны фундаменталізм аддаляе нас ад Бога і перашкаджае нам наладжваць сувязі з іншымі людзьмі, заўважыў Папа Францішак падчас нядаўняга радыё-інтэрв’ю.

«Наш Бог заўсёды побач, фундаменталісты ж адводзяць свае думкі ад Яго і ператвараюць Яго ў ідэалогію. У імя такога ідэалагічнага бога яны забіваюць, руйнуюць, паклёпнічаюць. Фактычна, яны ператвараюць Бога ў ідал», — адзначыў пантыфік.

Ён таксама дадаў, што ў кожнай рэлігіі заўсёды знойдзецца група фундаменталістаў, знішчаючых у імя ідэі і ігнаруючых рэальнасць. А рэальнасць вышэй за ідэі, падкрэсліў Папа Рымскі.

Паводле яго слоў, фундаменталізм стварае бар’еры паміж людзьмі і «так немагчыма знайсці сяброў».

«Святар павінен выслухоўваць людзей, быць мостам», — заўважыў першасвятар, апелюючы да літаральнага перакладу словы «pontifex» — «мостабудаўнік».

Папа Францішак таксама дадаў у сваім інтэрв’ю, што людзі павінны быць «сябрамі тварэння», клапаціцца аб навакольным асяроддзі, а не быць яго «найгоршымі ворагамі».

Нельга таксама грэбаваць сяброўствам паміж людзьмі, выкарыстоўваць яго «ў карыслівых мэтах», адзначыў пантыфік. Згодна яго словам, падобнае «карыслівае сяброўства» «прычыняе боль».

krynica.info

для друку для друку