Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі

nuncyj_Belarus

Мансеньёр Габар Пінтэр

13 мая 2016 г. Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі кс. Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа.

Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў краіне нарадзіўся ў венгерскім Куншэнтмартон 9 сакавіка 1964 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне 11 чэрвеня 1988 г. Пачаў службу ў ватыканскай дыпламатыі 1 ліпеня 1996 г. і працаваў у дыппрадстаўніцтвах Святога Пасаду на Гаіці, у Балівіі, Швецыі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

Новы Апостальскі Нунцый у Беларусі ведае венгерскую, італьянскую, англійскую, нямецкую, іспанскую, французскую, рускую, шведскую і крэольскую мовы.

Мансеньёр Габар Пінтэр змяніў на пасадзе Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. 13 лістапада 2015 г. Святы Айцец прызначыў італьянскага іерарха Апостальскім нунцыем ва Украіне. Ён выконваў дыпламатычную місію ў Беларусі на працягу чатырох з паловай гадоў.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку