Папа Францішак павіншаваў Папу Бэнэдыкта XVI з Божым Нараджэннем

Папа Францішак павіншаваў Папу Бэнэдыкта XVI з урачыстасцю Божага Нараджэння. Візіт Пантыфіка ў кляштар “Mater Ecclesiae” – рэзідэнцыю Папы на пенсіі – адбыўся яшчэ 21 снежня 2017 года і працягваўся каля 30 хвілін, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. 

Пасля сыходу з Пасады св. Пятра Бэнэдыкт XVI жыве адасоблена ў будынку былога кляштара на тэрыторыі Ватыканскіх садоў і падтрымлівае Касцёл сваёй малітвай. Францішак перыядычна наведвае свайго папярэдніка з нагоды вялікіх святаў і касцёльных падзей. Падобныя візіты адбываюцца кожныя два-тры месяцы.

Ватыканскае радыё

для друку для друку