Папа Францішак не глядзіць тэлевізар і марыць схадзіць у піцэрыю

Pope Francis Meets Fiances on Valentine's DayПапа Францішак даў інтэрв’ю аргентынскаму часопісу “La voz del pueblo”, у якім распавёў пра свае аўдыенцыі і сустрэчы з людзьмі, пагрозы замаху, спачуванне пакутам дзяцей і вязняў, абяцанне Маці Божай не глядзець тэлевізар і жаданне выйсці ў горад на піцу.

Святы Айцец прызнаўся, што не можа жыць без сустрэчаў з людзьмі: яму падабаецца ў ватыканскім Доме св. Марты, дзе пастаянна пражывае каля 40 супрацоўнікаў Апостальскай Сталіцы і шматлікія госці, цэлебраваць ранішнюю Эўхарыстыю ў прысутнасці розных груп вернікаў. “Я стаў святаром, каб быць з людзьмі”, — сказаў ён.

Пантыфіку не хапае свабоднага выхаду ў горад, наведвання піцэрыі, карыстання аўтобусам і метро, што ён звычайна рабіў да абрання на Пасад св. Пятра. “Мне не хапае гораду, таму што я гараджанін у душы”, — падкрэсліў Святы Айцец.

Папа распавёў, што звычайна кладзецца ў ложак каля 21.00, чытае на працягу гадзіны і прачынаецца без будзільніка ў 4.00. Ён спіць таксама пасля абеду – ад 40 хвілін да гадзіны. Апошнім часам па вечарах ён чытае працы вялікага духоўнага настаўніка св. Сілуана Афонскага – манаха Канстантынопальскага Патрыярхату рускага паходжання.

Святы Айцец вельмі чуллівы да болю людзей: пакутаў мігрантаў, вязняў, хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу за веру, хваробаў дзяцей, выкліканых занядбаннем клопату пра навакольнае асяроддзе. “На людзях я не плачу. Два разы я быў на мяжы гэтага, але здолеў сябе спыніць”, — прызнаўся Пантыфік.

Папа Францішак расказаў, што мае страх перад фізічным болем, што, магчыма, з’яўляецца наступствам аперацыі на лёгкіх, якую ён перанёс у 19-гадовым узросце. У 1990 годзе ён паабяцаў Маці Божай не глядзець тэлевізар, што робіць да сённяшняга дня. Нават з турнірнай табліцай аргентынскага футбольнага чампіянату яго знаёміць адзін з швейцарскіх гвардзейцаў. Напрыканцы інтэрв’ю Папа прызнаўся, што марыць, каб яго запомнілі чалавекам, які спрабаваў рабіць дабро.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі