Папа Францішак наведае Вялікую сінагогу Рыма

sinagogaПапа Францішак наведае Вялікую сінагогу Рыма, прымаючы запрашэнне галоўнага рабіна і юдэйскай супольнасці Вечнага горада.

Візіт адбудзецца вечарам 17 студзеня 2016 г. Святы Айцец асабіста сустрэнецца з прадстаўнікамі юдаізма і членамі мясцовай супольнасці. Больш падрабязная праграма візіту будзе апублікавана пазней, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Францішак стане трэцім Пантыфікам, які наведаў рымскую Вялікую сінагогу. Першым Папам, які перакрочыў яе парог, быў св. Ян Павел ІІ. Гэта адбылося амаль 30 гадоў таму – 13 красавіка 1986 г. Бэнэдыкт XVI наведаў храм у 2010 г.

Ватыканскае радыё

для друку для друку