Папа Францішак: мы кажам “не” нянавісці і насіллю

«2017 год будзе добрым настолькі, наколькі кожны з нас, з Божай дапамогай, дзень за днём будзе старацца рабіць дабро. Мір будуецца тады, калі мы кажам “не” нянавісці і насіллю, і “так” братэрству і прымірэнню»,  -сказаў Папа Францішак.

У першы дзень 2017 года ён падзяліўся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, сваімі разважаннямі перад малітвай “Анёл Панскі“. Пантыфік нагадаў пра Сусветны дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня. Сёлета яго тэма: “Ненасілле: стыль палітыкі для міру”.

Святы Айцец нагадаў, што Сусветны дзень міру быў устаноўлены Папам Паўлам VI у 1967 годзе, каб умацаваць супольную прыхільнасць у пабудове мірнага і братэрскага свету. “У сёлетнім пасланні я прапанаваў адмовіцца ад гвалту як стылю палітыкі для міру”, — сказаў Папа. Пантыфік падзякаваў за шматлікія малітоўныя ініцыятывы і дзеянні ўздыманыя на карысці міру ва ўсіх частках свету.

Ян Мойсік, Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі